Запрашаем усіх прыхільнікаў аўтэнтычнай беларускай музыкі да супрацоўніцтва! У тым ліку спевакоў, музыкаў, спонсараў і мецэнатаў, а таксама арганізатараў святочных мерапрыемстваў.

:·:Навіны, праэкты, прапановы:·:


Паважаныя госці сайта, нарэшце вы зможаце паслухаць нашыя запісы, якія змешчаны ў раздзеле "Музыка".

17 снежня наш гурт прымаў удзел у святкаванні 15-годдзя БелАЮ.

11 лістапада "Брама" удзельнічала ў імпрэзе прысвечанай памяці Віктара ГОВАРА, якая праходзіла ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў.

Першага чэрвеня ў парку Дрым-Лэнд мы прымалі ўдзел у канцэрце, прымеркаваным да дня абароны дзяцей.

1 траўня ў парку Горкага наш гурт удзельнічаў у канцэрце "Планета ЮНЭСКА".


У недалёкіх планах гурта -- запіс альбома з 2 частак: аўтэнтычных спеваў і апрацаваных фолк-постмадэрн- кампазіцыяў.


КАЛІ ВЫ ЖАДАЕЦЕ ЎБАЧЫЦЬ І ПАЧУЦЬ "БРАМУ" Ў СВАІМ ГОРАДЗЕ, МЯСТЭЧКУ, ЗВЯРТАЙЦЕСЯ ДА НАС!

 



E-mail: musbrama@tut.by, ці па тэл.234-08-77 ды маб.+37529-507-36-67

Будзем рады супрацоўніцтву!!!!


 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


 

Г І С Т О Р Ы Я

ГУРТ "БРАМА" ПАЧАЎ СВАЁ ІСНАВАННЕ Ў 2003 ГОДЗЕ, КАЛІ НЕКАТОРЫЯ СТУДЭНТЫ ФАКУЛЬТЭТА БЕЛАРУСКАЙ ФІЛАЛОГІІ І КУЛЬТУРЫ БДПУ ІМЯ МАКСІМА ТАНКА ПАД КІРАЎНІЦТВАМ ВЫКЛАДЧЫЦЫ КАФЕДРЫ ТЭОРЫІ І ГІСТОРЫІ КУЛЬТУРЫ БАЙДЗІНАЙ НАТАЛЛІ МІХАЙЛАЎНЫ ВЫРАШЫЛІ АРГАНІЗАВАЦЬ МУЗЫЧНЫ КАЛЕКТЫЎ, ЯКІ НА БАЗЕ НАРОДНАЙ СПАДЧЫНЫ МОГ БЫ СТВАРАЦЬ ЦІКАВУЮ МУЗЫКУ.

ЗАРАЗ ГЭТА ЦАЛКАМ ПРАФЕСІЙНЫ ГУРТ, ЯКІ МАЕ ХАРЭОГРАФА, ЦІКАВЫХ І ТАЛЕНАВІТЫХ САЛІСТАЎ, ПРАДЗЮСАРА.

З самага пачатку свайго ўтварэння наш гурт браў удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных многім народным святам. У красавіку 2003 года намі было арганізавана "Свята вясны", на якім выконваліся песні, прысвечаныя ўсім веснавым абрадам: сустрэчы вясны, Вялікадня(валачобныя песні, якія спяваюцца толькі на Беларусі), Троіцы, Русальнага тыдня і іншых.

  У верасні таго ж года гурт "Брама" пачаў супрацоўніцтва з універсітэцкім клубам "Юнацтва"

    Зараз “БРАМА” займаецца  распрацоўкай новай праграмы, заснаванай на цікавых абрадах беларусаў   У праграме будуць спалучацца аўтэнтычныя спевы з апрацаваным музычным  электрааздабленнем,  народнымі  танцамі паралельна гістарычным. 

Працягваецца праца па стварэнні народных музычных кампазіцыяў з цікавым выкарыстаннем асаблівасцяў голасу (“З-пад белага камушка....” ) і аранжыраванай музыкі (“А ў лузе каліна”).

  Click for Minsk, Belarus Forecast

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

RATING ALL.BY Narodny Albom - рокпадзея 1998 году OZ.by - не только книжный магазин
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 




 
почта