Каліна-маліна над віром стаяла

Маці сваю дочку праз год не пазнала

Ці на цябе дочка тры журбы напала,

Ой, першая журба – дзяціна малая,

Ой, другая журба – свякроўка ліхая,

Ой, трэцяя журба – мілы не кахае.

Едзе ён у поле, полюшка араці

Ды бярэ з сабою волы паганяці

Я праваю рукою волы падганяю,

Леваю рукою сьлёзы выціраю.

 

За сібірам да сонцэ ўсходзіць                                                      Да ві хлопці знайце                                 Дай на мэнэ Кармелюгу                       Увсю надзею майце                     Кармелюга да хлопец гарны                    Вон по свету хдзіць                                   Не яднае дзеўчынонька                            Во зрозуму зводзіць.                                  Не яднае да дзяўчынонька                        Не адна ўдовіца хорошая, чорневая         Як удовеліца.

Ох збяру ж я да й хлопцаў сорак.              То шчасцей мне будзе.                 Заседайце по дарозе,                                 Да ждзець подарожнаго.                        Хто ня едзе, а хто не ідзе                      Просі постояці, як не маеш                жмені грошай  Мусіць поўміроця.

 

 

Ой, ня шум шуміць, не дуброванька
Зялёны явар кудравы
(паўтараецца пасьля кожнага радка)
То ідуць, гудуць валачобнікі.
Валачобнікі – недакучнікі:
Не часта ходзяць, не дакучаюць,
У гэты гадочак адзін разочак.
 
Не дакучаюць, не вымагаюць.
 
Пачынальнічку – сорак яечак,
А падхватнічкам – па дзясятачку,
А музыканту – кварту гарэлкі, –
Кварту гарэлкі, злоты на боты.
 
А механошу худая доля, –
Худая доля – жонка ня любіць:
Жонка ня любіць, і не галубіць.
Ласкавы пане, пане Йване!
А ці спадабалася наша песенька,
Наша песенька – валачобная?
 Дзень добры таму, хто ў гэтым даму!!!!

 




 
почта